У Менску запрацаваў сэрвіс для параўнання коштаў у крамах


У Менску з’явіўся бясплатны сэрвіс InfoPrice, які параўноўвае кошты на харчы ў крамах. Карыстальнікі ўжо цяпер могуць пабачыць, які з прадуктаў каштуе танней у буйнейшых крамах сталіцы.

Стваральнікі парталу параўноўваюць кошты ў «Еўраопце», «Гіпа», «Кароне» і «Green». Тавар у базе сайту можна знайсці з дапамогай каталога, па назве ці штрых-коду.

Пакуль сайт даступны ў браўзеры, але анансуецца, што неўзабаве зʼявіцца прыкладанне ў Google Play.

СК belsat.eu

Стужка навінаў