У Менску «замінавалі» алкагольны завод «Крышталь»


На месцы здарэння.
Фота: t.me/pressmvd

Чарговы факт фальшывага мінавання ў Менску. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Раніцай 10 сакавіка на электронную пошту прадпрыемства «Менск Крышталь» паступіла паведамленне аб небяспецы.

На месца выбылі міліцыянты, сапёры ды ратавальнікі. Для абследавання будынку часова эвакуявалі працаўнікоў прадпрыемства.

Падазроных прадметаў не выяўлена.

Зараз МУС высвятляе асобу адпраўніка паведамлення.

Каля заводу.
Фота: t.me/pressmvd

У Следчым камітэце Беларусі паведамілі, што паведамленне пра мінаванне заводу паступіла на электронную пошту яшчэ 5 сакавіка. Следчыя працягваюць агляд месца здарэння, дапытваюць працаўнікоў прадпрыемства.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў