У Менску залева, у некаторых раёнах узніклі праблемы з электрычнасцю


У Беларусі 24-25 верасня аб’яўлены памаранчавы ўзровень небяспекі праз моцныя дажджы і вецер. Сіноптыкі абяцаюць, што часам вецер будзе дасягаць 22-27 м/с.

У Менску дождж ідзе з ранку. У некаторых раёнах зʼявіліся праблемы з электрычнасцю. У прыватнасці, з 10 гадзінаў раніцы адсутнічае святло ў дамах па вуліцы Янкі Купалы, што каля цырку. У «Менскэнерга» абяцаюць, што рамонтныя працы будуць працягвацца да 16.00.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў