На «Кастрычніцкай» у пакінутай торбе знайшлі «рэчы». Рух цягнікоў аднавілі


Раніцай 17 кастрычніка ў Менску закрылі станцыю метро «Кастрычніцкая» праз безгаспадарчую торбу. Цягнікі не спыняліся, пасажыраў папрасілі карыстацца наземным транспартам.

«На станцыі метро «Кастрычніцкая» знайшлі безгаспадарную торбу. Цягнікі не прыпыняюцца. Выклікалі працаўнікаў праваахоўных органаў», – паведаміў прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб.

А 10:30 рух узнавілі. У торбе знайшлі рэчы, але што канкрэтна, не удакладняецца.

Торбу знайшлі а 9:19, а 9:37 станцыю закрылі для пасажыраў.

На станцыю выклікалі сапёраў.

Будзе абноўлена

ДР belsat.eu

Стужка навінаў