У Менску забойца спраўляў патрэбу ў аўтобусе, а пасля абакраў мужчыну, які яго паўшчуваў


У беларускай сталіцы схапілі па гарачых слядах 47-гадовага мантажніка адной з будаўнічых фірмаў.

Мужчына мала таго, што насікаў у грамадскім транспарце, дык яшчэ і выхапіў торбу ў пасажыра, які зрабіў яму заўвагу.

Пачаў чапляцца, правакаваць бойку і папрасіў выйсці з аўтобуса на прыпынку. Пасажыр пагадзіўся, а нападнік выхапіў торбу з асабістымі рэчамі, дакументамі, грашыма і знік.

Раней мужчыну судзілі тройчы: за крадзеж, забойства і выкраданне аўта. Супраць злачынцы распачалі крымінальную справу за рабаванне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў