У Менску забаранілі канцэрт гурту Super Besse


Канцэрт гурту Super Besse, які мусіў адбыцца 11 траўня ў менскім культурніцкім цэнтры «Корпус», адмяняецца, бо чыноўнікі не выдалі музыкам гастрольнае пасведчанне.

Рашэнне было прынятае ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму.

Our gig in Minsk on 11 May is canceled. Government did not give us permission to play at our hometown.####Концерт 11…

Opublikowany przez Super Besse Czwartek, 19 kwietnia 2018

Паводле прадстаўнікоў «Корпусу», пасведчанне не далі праз тое, што да атрымання дакументаў у сеціве з’явілася рэклама падзеі, што зʼяўляецца парушэннем дзейнага закону аб гастрольнай дзейнасці.

Як распавёў The Village менеджар гурту Захар Шлімакоў, «мы спачатку нават не зразумелі, што за рэкламная кампанія, бо дакладна не публікавалі тады ніякія постары і афішы менскага канцэрту». «Атрымліваецца, хтосьці можа наляпіць на плот афішу або напісаць у Facebook, што мы выступаем 11 траўня, і гэта таксама будзе лічыцца рэкламнай кампаніяй канцэрта», – кажа ён.

Гурт Super Besse быў заснаваны ў Менску ў 2013 годзе і выконвае музыку ў стылях постпанк/колдвейв. Музыкі неаднойчы выступалі ў еўрапейскіх краінах, у 2015 годзе гурт падпісаў кантракт з незалежным лэйблам I Love You Records (Латвія), дзе выйшлі абодва альбома групы: «63610 *» (2015) і «La Nuit *» (2017).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў