У Менску з'явіўся помнік двум дзеячам беларускай культуры. Фота і відэа


Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску
Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску
Помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску

[/vc_column_text][vc_column_text]У Менску ля гарадской ратушы адкрылі помнік беларускаму драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і кампазітару Станіславу Манюшку – стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы.

Станіслаў Манюшка на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча напісаў музыку да оперы «Ідылія», прэмʼера якой адбылася ў Менску ў 1852 годзе.

[/vc_column_text][vc_column_text]Дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскаю) і апоры на беларускі фальклор гэтая падзея мела вялікае значэнне ў гісторыі беларускай музычнай культуры. Упершыню з беларускай тэатральнай сцэны гучалі нацыянальныя мелодыі, прымаўкі і прыказкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”277367″ img_size=”large”][vc_column_text]На адкрыцці прысутнічаў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму, чалец Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.

Аўтары скульптуры – Леў і Сяргей Гумілеўскія.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў