У Менску з’явіўся «беларускамоўны секс-шоп»


На будынку, што знаходзіцца на сталічнай вуліцы Кальварыйскай, з’явілася шыльда «Інтым-крама Каханне».

Інтэрнэт-карыстальнікі назвалі краму «першым беларускамоўным секс-шоп».

Супрацоўніца крамы Ганна распавяла, што «Каханне» працуе ўжо тры месяцы, але шыльду павесілі нядаўна – увесь гэты час яна ўзгаднялася з гарадскімі ўладамі.

«Такую назву выбралі, таму што каханне перакласці на расейскую, на маю думку, немагчыма. Гэта прыдумаў уладальнік сеткі», – патлумачыла дзяўчына.

Тавары падпісаныя на расейскай і на ангельскай, аднак калі ў краму прыйдзе беларускамоўны пакупнік, прадавец зможа падтрымаць з ім размову. У асартыменце ёсць і тавары беларускай вытворчасці: шмаравідла «Ёska», а таксама БДСМ-наборы «Taboo».

НМ, belsat.eu, паводле «The Village»

Стужка навінаў