У Менску з'явіцца лыжны манеж, дзе можна катацца нават летам


Каля новага будынку Вярхоўнага суда пабудуюць крыты лыжны манеж, піша TUT.BY

Хутчэй за ўсё, ён будзе ўяўляць сабой крыты будынак, дзе размесціцца ландшафтная лыжная траса працягласцю каля кіламетра з перападам вышынь да чатырох-пяці метраў. Тэмпература паветра ў манежы будзе каля мінус чатырох градусаў на працягу ўсяго года.

Акрамя лыжнай трасы, у будынку будзе прадугледжаная зона актыўнага адпачынку, трэнажорная зала, распранальні з саўнамі і кавярні. Агульная плошча абʼекта можа складаць 18 тысяч квадратных метраў. Побач плануецца паркоўка.

Комплекс будзе створаны не за кошт бюджэту, а як сацыяльная нагрузка аднаго з інвестараў. Заказчыкам будаўніцтва зʼяўляецца Нацыянальны алімпійскі камітэт. Паводле інфармацыі НАК, цяпер ідзе распрацоўка праекта комплексу.

Пачатак будаўніцтва запланаваны на ліпень 2019 года, а канчатак – на сакавік-красавік 2020 га. Для эксплуатацыі комплексу будзе створана асобнае унітарнае прадпрыемства.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў