У Менску з'явіцца басейн з пластыкавым смеццем


Басейн з пластыкавым смеццем адкрыецца ў сталіцы 25 верасня роўна на адзін дзень. Такім чынам актывісты маюць намер падтрымаць сусветныя экалагічныя акцыі і адначасова правядуць у сталіцы пікет «Покед, пакет!». Пра акцыю паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

«Паплаваць» у басейне, напоўненым пластыкавым смеццем, зможа любы ахвочы. Адначасова грамадскія актывісты і блогеры, апранутыя ў пластыкавыя плашчы, падзеляцца сваймі лайфхакамі: як ветліва адмовіць прадаўцу ад упакоўвання вашага апельсіна ў пластыкавы пакет, куды і як выкідаць выкарыстаныя пакеты, як не выкарыстоўваць лішні пластык. Акцыя ўзгодненая з гарадскімі ўладамі.

Аб’ектыў
Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў
2018.11.02 20:30

Незвычайнае мерапрыемства адбудзецца а 13:00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цёнтр ​​Dana Mall.

Аб’ектыў
У вёсцы Зарэчча камуналку можна аплаціць пластыкавымі бутэлькамі і макулатурай
2018.05.18 17:54

У Беларусі на афіцыйным узроўні вядуцца захады па абмежаванні пластыку. Гэтак міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручыла да 1 кастрычніка знайсці спосабы замены пластыкавага посуду ў грамадскім харчаванні.

Аб’ектыў
Петыцыю супраць пластыкавых кветак падпісалі больш за тысячу чалавек
2019.04.16 22:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў