У Менску з'явіліся гарадскія самакаты ў нацыянальных колерах


 

Георгій Качаноўскі на фоне самакатаў

Пакуль каманда «Yamoto Samokato» тэстуе стартап. На вуліцы сталіцы вырушылі чатыры бел-чырвона-белыя самакаты.

Кіраўнік праекту Георгій Качаноўскі вырашыў заняцца шэрынгам самакатаў, бо сам любіць ездзіць і кажа, што гэткая актыўнасць прыносіць пазітыўныя эмоцыі.

«Па-першае, гэта весела. Па-другое, экалагічна. Мы іх ужо тэстуем два тыдні. Пакуль цяжка казаць пра вынікі. Але нават, калі не будуць супер, я буду далей шукаць працоўную бізнес-мадэль».

Самакаты «Yamoto Samokato»

Цяпер самакаты выставілі перад бізнес-цэнтрам «Акадэмія».

«Мы прааналізавалі ды падумалі, што людзі, напрыклад, падчас працы хутка могуць кудысьці адысціся, па даведку, дакументы. Таму самакат – вельмі выгодны сродак перамяшчэння».

Лагатып «Yamoto Samokato» – трус у бел-чырвона-белай стылізаванай вышыванцы.

«У ЗША гадзіна язды каштуе долар, а ў нас алюзія на старую валюту, зайчыкаў. Таму ў нас трусік у вышыванцы, але троху адкарэктавалі сімвалы, яны больш акруглыя».

Сабачка на самакаце «Yamoto Samokato»

Пакуль у стартапу няма канкурэнтаў. Гэта адзіныя самакаты, якімі можна карыстацца паводле схемы шэрынгу – эканамічная мадэль, заснаваная на калектыўным выкарыстанні тавараў і паслуг.

Прадпрымальнік спадзяецца, што ідэя спадабаецца жыхарам сталіцы, і на вуліцах Менску з’явіцца нашмат больш аднаногіх сродкаў перамяшчэння.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў