У Менску з'явілася графіці з Кузьмой Чорным


Графіці прытэрмінаванае да 120-годдзя ад нараджэння пісьменніка, паведамляе Telegram-канал Менгарвыканкаму.

У Менску зʼявілася графіці да 120-годдзя ад нараджэння Кузьмы Чорнага. Ягоны партрэт месціцца на аднайменнай менскай вуліцы.



Як паведамілі TUT.by аўтары працы каманда Zadelo, гэта яшчэ не канчатковая версія. У хуткім часе праект будзе дамаляваны, а падобныя графіці мусяць зʼявіцца па ўсёй краіне.

Кузьма Чорны нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года на тэрыторыі сучаснага Капыльскага раёну Менскай вобласці. Прайшоў праз рэпрэсіі 1930-ых гадоў, быў жорстка катаваны ў турме.

Пісьменнік памёр у 1944 годзе ў Менску.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў