У Менску з дажджавой каналізацыі вызвалілі качанятаў


Працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі раніцай 12 ліпеня выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў люк дажджавой каналізацыі ў Менску.

Выратаваныя качаняты.
Фота: minsk.mchs.gov.by

Як адзначылі ў МНС, самі качаняты самастойна выбрацца не маглі.

Ратавальнікі дасталі сем птушанятак з каналізацыі, сабралі іх у загараджальныя конусы і выпусцілі да качкі, якая ўвесь час было побач.

У здарэнні ніхто не пацярпеў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў