У Менску з акна студэнцкага інтэрнату выпаў другакурснік-іншаземец


Увечары 23 верасня ў сталіцы з акна аднаго з інтэрнатаў у Студэнцкай вёсцы на праспекце Дзяржынскага выпаў і разбіўся студэнт-замежнік.

Загінулы – другакурснік з Туркменістану. Ён быў студэнтам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.

У інтэрнаце распавялі, што хлопец жыў на 13 паверсе, але пакуль не высветлена, з акна якога паверха ён выпаў. Таксама вядома, што на занятках малады чалавек сёння адсутнічаў.

Прычыны здарэння пакуль не вядомыя. На месцы працуюць спецыялісты. Следчы камітэт высвятляе прычыны і абставіны здарэння, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту па Менску Аляксей Клімовіч.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў