У Менску з ахопленай агнём кватэры ратавальнікі вынеслі мужчыну


Узгаранне адбылося 20 сакавіка на 4 паверсе жылога дому па вуліцы Каліноўскага.

Ратавальнікі, прыбыўшы на месца, не пабачылі вонкавых прыкмет пажару. Пасля праверкі высветлілася, што загарэліся рэчы ў жылым пакоі двухпакаёвай кватэры на плошчы ў 8 квадратных метраў.

Супрацоўнікі МНС выцягнулі з пажару 59-гадовага беспрацоўнага інваліда. Мужчыну шпіталізавалі з меркаваным дыягназам «атручанне прадуктамі гарэння, алкагольнае ап’яненне».

З пятага паверха эвакуявалі яшчэ 4 чалавек.

Пажар ліквідавалі. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць. Прычына пажару высвятляецца, адна з версіяў – неасцярожнасць пры курэнні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў