У Менску зафіксавалі амаль палову месячнай нормы ападкаў


За апошнія двое содняў (з 9 гадзін раніцы 7 студзеня да 9 гадзін раніцы 9 студзеня) у Менску выпала 42% студзеньскай месячнай нормы ападкаў – 19 мм (1 мм ападкаў адпавядае 1-1,5 см снегу).

БелаПАН прааналізаваў аператыўныя і архіўныя звесткі «Белгідрамету» на рэсурсе пра надвор`е meteoinfo.by. Выявілася, што найбольш інтэнсіўныя ападкі былі ў ноч на 8 студзеня – 8 мм, яны адносяцца да катэгорыі моцных. Удзень 8 студзеня было 5 мм, удзень 7 студзеня і ў ноч на 9-га – па 3 мм (умераныя ападкі).

У Мар’інай Горцы выпала 76 % студзеньскай нормы снегу (26 мм), у Бабруйску – 74 % (26,5 мм), Мазыры – 68 % (25 мм), Магілёве – 41 % (16 мм), Гомлі – 35 % (12 мм).

Вышыня снежнага покрыва ў сталіцы складае 23 см, у Магілёве – 15 см, Віцебску – 8 см, Берасці і Гомлі – 2 см, Горадні – 1 см. Снегу няма толькі ў некаторых раёнах Берасцейскае вобласці.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў