У Менску выходзіць у пракат новая камедыя па-беларуску


Кадр з фільму. Фота: silverscreen.by

З 21 лістапада ў Менску ў кінатэатрах «Silver Screen» выйдзе рамантычная камедыя «Шлюбная гарачка» – новая стужка, агучаная па-беларуску.

Перакладам фільму займалася «Тутэйшын студыя» – супольны праект сэрвісу «VOKA» i «Silver Screen». Студыя перакладае сусветныя кінанавінкі на беларускую мову.

«Мы перакананы, што вы прабавіце час з большым задавальненнем, калі прагледзіце новы фільм у дакладнай і якаснаій беларускай агучцы», – абяцаюць перакладчыкі.

Усе фільмы «Белсату» на «Лістападзе» атрымалі ўзнагароды

Мара, галоўная гераіня новай стужкі, жыве адным днём, марыць пра творчую прафесію і зусім не верыць у шлюб і доўгія адносіны. А яе новы хлопец Джэйк зусім іншы. Цягам года яны атрымліваюць 15 запрашэнняў на вяселле. І Мара не ведае, што рабіць, калі Джэйк падхопіць «шлюбную гарачку» і прапануе ёй пярсцёнак.

«Шлюбная гарачка» – другая прэм’ера ад «Тутэйшын Студыі». Першая адбылася ў верасні, калі гледачам паказалі фільм «Нулявуд».

Глядзі таксама
Каментары