У Менску – вялікая аварыя, узнік затор. У адной з пацярпелых – страсенне мозгу


«БМВ» ехала з боку Чкалава ў напрамку праспекту Незалежнасці па вуліцы Маскоўская. Шафёр не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з трыма аўтамі.

Усе аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Відавочца здарэння паведаміў, што дзяўчыну ў шокавым стане адвялі ў падземны пераход. Яшчэ адзін пацярпелы ляжаў на зямлі. Прысутныя мужчыны на месцы ДТЗ спрабавалі адкрыць заднія дзверы аднаго з пашкоджаных аўтаў – там нехта быў.

У пасажыркі «БМВ» папярэдне дыягнаставалі страсенне мозгу, паведаміла ДАІ. Яшчэ двух пацярпелых забрала хуткая дапамога.

Цяпер на вуліцы Маскоўская абцяжараны рух.

На месцы здарэння працуе ДАІ і следчыя. Абставіны здарэння высвятляюцца.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў