У Менску вецер сарваў дах прыватнага дому. Рух транспарту прыпынены


У Менску ў раёне Запарожскай плошчы моцны вецер сарваў частку канструкцыі даху прыватнага жылога дому. Пра гэта паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

«Частка канструкцыі прыватнага жылога дома апынулася на праезнай часткі. Пашкоджаныя тры аўтамабілі, пацярпелых няма», – адзначаецца ў паведамленні.

Таксама прыпынены рух тралейбусаў, бо былі пашкоджаны лініі электраперадач.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў