У Менску ўвядуць патрулі на тэрыторыях з «дэструктыўна настроенымі грамадзянамі»


Арцём Цуран.
Фота: БелТА

Улады Менску вырашылі ўвесці асаблівыя ўмовы на тэрыторыях, якія, паводле іх, «схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзянаў».

«Паўнамоцтвы ўсіх службаў гораду прапісаныя заканадаўча, і іх дастаткова для навядзення парадку ў Менску. У рамках гэтых паўнамоцтваў службы і будуць дзейнічаць. Планам мерапрыемстваў прадугледжваецца канцэнтрацыя намаганняў на тэрыторыях, якія найбольш схільныя ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзянаў, пашкоджанню маёмасці», – заявіў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран, паведамілі ў ведамстве.

Плошча Пераменаў. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўзмацненне растлумачальнай працы, патрулі міліцыі, дзяжурствы і замацаванне за такімі тэрыторыямі службовых асобаў і кіраўнікоў службаў, якія адказваюць за падтрыманне парадку. У кожным адміністрацыйным раёне вызначаны ад 3 да 6 месцаў асаблівага кантролю.

Адказваць за парадак на падкантрольных тэрыторыях будуць кіраўнікі адміністрацыяў раёнаў, кіраўнікі РУУС, раённых аддзелаў Менскага гарадскога ўпраўлення МНС, піша БелТА.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў