У Менску ўспамінаюць ахвяраў трагедыі тэракту ў метро (ФОТАФАКТ)


Выбух на станцыі «Кастрычніцкая» прагрымеў 11 красавіка 2011 года. У тэракце загінулі і сканалі ад раненняў 15 асобаў, каля 200 пацярпелі.

Працаўніцы менскага метрапалітэну

«Страх у краіне спакою». Дакфільм пра тое, як узрывалі менскае метро

Фактычна праз содні, увечары 12 красавіка, затрымалі падазроных – 25-гадовых нарадзінцаў Віцебску Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Апроч абвінавачання ва ўчыненні тэракту ў метро, потым іх абвінавацілі ў выбухах у Віцебску ўвосень 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Крымінальную справу аб тэракце ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Канавалаў у ходзе працэсу сваю віну прызнаў цалкам. Кавалёў замешанасць ува ўсіх трох выбухах адмаўляў, а таксама заявіў, што ў ходзе дасудовага расследавання агаварыў сябе і Канавалава пад ціскам следства. Суд прыгаварыў абодвух да смяротнага пакарання.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў