У Менску ўпершыню за 10 гадоў можна будзе атрымаць візу ЗША любой катэгорыі


З 1 лютага грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць у амбасадзе ў Менску ўсе катэгорыі амерыканскіх візаў. Гэтай магчымасці беларусы былі пазбаўленыя 10 гадоў: раней па амерыканскую візу прыходзілася ехаць за мяжу.

«З 1 лютага 2018 года мы пачынаем прадстаўляць поўны спектр неіміграцыйных паслугаў у Беларусі. Любы грамадзянін і рэзідэнт Беларусі любога ўзросту зможа звяртацца па візу любой катэгорыі ў Менску. Мы ўпершыню за 10 гадоў у стане аказваць такія паслугі ў Менску», – распавёў павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

Нагадаем, пасля палітычнага канфлікту ў 2008 годзе колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску скарацілі і амбасада стала выдаваць візы толькі для некаторых катэгорый грамадзянаў.

КА, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў