У Менску ўпершыню ўручылі прэмію імя Міхала Анемпадыстава


У Менску 7 красавіка ўпершыню ўручылі прэмію за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава. Узнагароду атрымаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку да кнігі «Віленскі покер» аўтарства літоўскага пісьменніка Рычарда Гавяліса, беларускі пераклад якой выйшаў у выдавецтве «Логвінаў».

Уручэнне прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Аб’ектыў
У Менску абралі кнігу з найлепшай вокладкай
2019.04.07 19:26
Уручэнне прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Абстаноўка перад пачаткам уручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Як адзначыў сябра журы, мастак і пісьменнік Адам Глобус, абраць найлепшую вокладку было вельмі складана.

«Вельмі парадавала прадстаўнічае журы. Перашкоды былі на кожным этапе. Але мы іх усіх пераадолелі. Перамагла кніга самая міхалаўская», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Маё жыццё, маё юнацтва». Міхал Анемпадыстаў ва ўспамінах
2018.01.24 12:41

Паводле яго, кніга выйшла ў пераможцы бясспрэчна, набраўшы найбольшую колькасць балаў сябраў журы па дзесяцібальнай шкале.

«Я думаю, што Міхалу гэтая вокладка б страшэнна спадабалася», – адзначыў Адам Глобус.

Фіналісты прэміі імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

У шорт-ліст прэміі таксама ўвайшлі наступныя аўтары вокладак:

  • Анатоль ЛазарЧарльз Букоўскі «Чытво», выдавецтва «Логвінаў»;
  • Аляксандр Лучына – VEHA «Найлепшы бок», выдавецтва «Янушкевіч»;
  • Арцём МасюкевічСвятлана Алексіевіч «Галасы Утопіі», выдавецтва «Логвінаў»;
  • Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан (дызайн) – укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр «Вясна»;
  • Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна «Практыкі падпарадкавання» – Вольга Шпарага «Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва«Медысонт»;
  • Павел ТатарнікаўУладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва «Медыял»;
  • Сяргей ШаматульскіПавел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», выдавецтва «Логвінаў»;
  • Сяргей Шаматульскі – Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва «Логвінаў»;
  • Уладзіслава ЮрчанкаАнтон Кулон «Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС», выдавецтва «Галіяфы».
Выдавец Ігар Логвінаў.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава была заснаваная сёлета ў межах кампаніі «Беларускамоўны» з ініцыятывы Беларускага ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура». Генеральным партнёрам выступіў тэлеканал «Белсат».

Уручэнне прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Апроч Адама Глобуса, у склад журы таксама ўвайшлі пісьменнік і мастак Артур Клінаў, дызайнер Уладзімір Цэслер, мастачка Васіліса Паляніна, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнерка Алена Дашкевіч, мастачка Антаніна Слабодчыкава ды дызайнер Юрый Тарэеў.

Аўтар вокладкі – Грыгорый Канцэльсон. Кніга Рычарда Гавяліса «Віленскі покер», выдавец «Логвінаў».
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Ад імя арганізатараў Таццяна Вадалажская з «Лятучага ўніверсітэту» адзначыла, што вокладка ёсць культурнай дамінантай, якая мусіць натхняць, насычаць культурную прастору, а таксама захоўваць памяць пра Міхала Анемпадыстава.

Уручэнне прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Па словах старшыні Беларускага саюзу дызайнераў Змітра Сурскага, адна з мэтай прэміі – дапамагчы беларускай культуры скараць новыя вышыні.

«Сустрэнемся налета. Vita brevis, ars longa [Жыццё кароткае, мастацтва вечнае. – Заўв. Belsat.eu]. Жыве Міхал!» – заклікаў Павел Ляўфер, які прадстаўляў польскія ТАА «H&L» і фонд «Адкрытая культура».

ВІДЭА
З архіваў Белсату: Анемпадыстаў пра «Народны альбом»
2018.01.24 13:05

Пасля ўручэння прэміі Кася Камоцкая і Лявон Вольскі выканалі некалькі песень на словы Міхала Анемпадыстава з «Народнага альбому».

«Магчыма, Міхал быў і спрэчны чалавек, але бясспрэчнага густу», – заявіла Кася Камоцкая.

Пасля ўручэння прэміі Кася Камоцкая і Лявон Вольскі выканалі некалькі песень на словы Міхала Анемпадыстава з «Народнага альбому».
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Міхал Анемпадыстаў – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.

Нарадзіўся ў Менску 16 сакавіка 1964 году. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1979–1983), удзельнік суполкі «Майстроўня». Сфера ягонай зацікаўленасцяў – плакат, ужытковая і станкавая графіка, фатаграфія і графічны дызайн. Ён памёр у ноч на 23 студзеня 2018 года ад інсульту.

МГ belsat.eu

Уручэнне прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Стужка навінаў