У Менску ўпершыню адбыўся беларускамоўны моладзевы конкурс ідэяў у фармаце TEDx

Першая інтэлектуальная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk, спікерамі якой сталі 10 беларускіх старшакласнікаў, прайшла ў Менску на сцэне Prime Hall 18 траўня. Імпрэза праходзіла на беларускай мове, праект атрымаў падтрымку Міністэрства адукацыі.