У Менску ў жылым доме на Талбухіна абваліўся гаўбец


На шчасце, ніхто не пацярпеў. Абрушэнне здарылася 22 ліпеня на Талбухіна 5. Фота выклаў у сябе ў Facebook мянчук, які жыве насупраць.

Бетонная падлога гаўбца абрынулася з 3 паверха. Бачна, што суседскі гаўбец вытрымаў удар зверху.

Tut.by паведамляе, што 23 ліпеня пліту прыбралі і дэмантавалі абодва гаўбца. Сёння сюды прыйдуць з ЖЭУ і правядуць абследаванне ўсяго дому.

Дом 1958 года пабудовы. У 2009-м тут рабілі капітальны рамонт, але гаўбцы не аднаўлялі.

У каментарах жартуюць, што гэта «гаўбцаліфт», і іранічна заўважаюць, што «домік стаміўся».

«Ало, добры дзень, гэта ваш сусед знізу, ваш гаўбец зваліўся на наш гаўбец – прыйдзіце забярыце».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў