У Менску ў кватэры затрымалі актывістку Руху маці 328


У Менску 23 траўня ў ейнай кватэры была затрыманая актывістка руху за правы сваякоў асуджаных паводле крымінальнага артыкулу 328 Марына Мацулевіч. Пра гэта яна паспела паведаміць у «Facebook’у».

В квартиру где я проживаю ломится милиция, угрожает МЧС и тем, что выломает двери. Позвонила в 102

Opublikowany przez Марина Мацулевич Środa, 22 maja 2019

Актывістка адзначыла, што ў кватэру з самай раніцай спрабавалі ўвайсці прадстаўнікі міліцыі, якія пагражалі выклікаць супрацоўнікаў МНС і выламаць дзверы.

Зараз яна знаходзіцца ў Следчым камітэце. Яе абвінавачваюць паводле артыкул 369 Крымінальнага кодэксу ў знявазе службовай асобы.

УК РБ 369 оскорбление должностного лица. Дали приказ людям, которые даже не знают этой статьи , изъять технику.

Opublikowany przez Марина Мацулевич Środa, 22 maja 2019

«Далі загад людзям, якія нават не ведаюць гэтага артыкула, забраць тэхніку», – распавяла актывістка.

Артыкул 369 прадугледжвае пакаранне ад штрафу да абмежавання волі на тры гады.

ВІДЭА
Удзельніца Матчынага руху 328 аб’явіла галадоўку пад сценамі СІЗА ў Менску
2018.10.06 19:31

Марына Мацулевіч, маці аднаго з абвінавачаных паводле артыкулу за незаконны зварот наркотыкаў, стала вядомай сваімі галадоўкамі пратэсту, якія яна правяла ў кастрычніку 2018 года – спачатку ля сценаў СІЗА на Валадарскага, а затым на Дзень маці.

Актывісткі «Матчынага руху 328» дамагаюцца змякчэння пакаранняў па «наркатычным» артыкулах. Яны сцвярджаюць, што «Маці» супраць наркотыкаў і за светлую будучыню моладзі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў