У Менску ў дзіцячы сад зайшоў лось. Фотафакт


Жывёліна шпацыравала па Чыжоўцы. Яго заўважылі мінакі і выклікалі супрацоўнікаў МНС.

Адлавілі жывёліну на тэрыторыі дзіцячага садка па вуліцы Ташкенцкай.

Ласю ўвялі транквілізатар і забралі на абследванне. Пасля яго перавязуць у лясгас, дзе выпусцяць на волю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў