У Менску ў 4 разы знізяць норму вады на мыццё пад’ездаў


Савет развіцця прадпрымальніцтва пры Менскім гарвыканкаме падтрымаў 26 лістапада прапанову «Менскводаканалу» пра змену нормаў спажывання вады. Пра гэта пішуць «Минск-Новости».

У ведамстве адзначаюць, што ў горадзе дзейнічаюць старыя нормы спажывання вады, усталяваныя яшчэ ў 2003 годзе, якія не адпавядаюць дакладнасці і паўнаце ўліку расходу вады. Таму прапануецца для аказання жыллёва-камунальных паслугаў і тэхнічнага абслугоўвання ў жылым фондзе нарматыў 12 л на 1 кв. м знізіць у 4 разы – да 3 л на 1 кв.м.

Аб’ектыў
«Будзем больш плаціць за ўнітаз». Кошты на паслугі ЖКГ выраслі
2019.07.01 21:52

Гэтая норма не датычыць наўпрост грамадзянаў, а закранае прыборку пад’ездаў – «утрыманне месцаў агульнага карыстання ў жылых дамах (лесвічныя клеткі, вестыбюлі)». Для суб’ектаў гаспадарання гадавыя налічэнні за ваду мусяць знізіцца прыкладна на 620 тыс. рублёў, заяўляюць у «Менскводаканале».

Адзначым, што ў 2020 годзе ў Менску мае змяніцца перыядычнасць прыбірання пад’ездаў. У прыватнасці, штодзённа плануецца падмятаць ці пыласосіць першыя паверхі пад’ездаў.

Што датычыць жыхароў, то ў 2019 годзе тарыф на санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома (пад’ездаў) не можа перавышаць 65 капеек на аднаго чалавека ў месяц.

Hавiны
Беларусы не будуць цалкам аплочваць камунальныя паслугі, бо дзяржаве гэта нявыгадна?
2018.11.16 17:58

Норма расходу халоднай і гарачай вады на аднаго зарэгістраванага чалавека ў дзень складае 140 літраў. Такі абʼём вады ў сярэднім павінен спажываць адзін чалавек, каб аплата за ваду ў месяц была ніжэй за эканамічна абгрунтаваныя выдаткі на здабычу, падпрацоўку і падачу ў кватэру.

Калі ў кватэры ніхто не зарэгістраваны, аплата разлічваецца па поўным тарыфе.

Субсідаваны тарыф на ваду і каналізацыю ў рэгіёнах складае 1,4721 рубля за кубаметр (на водазабеспячэнне – 0,8338, на каналізацыю – 0,6383), у Менску – 1,3856 рубля (на водазабеспячэнне – 0,8338, на каналізацыю – 0,5518).

Аб’ектыў
ЖКГ бярэ аплату за вываз смецця нават калі яго не вывозіць
2018.06.24 21:51

Ведамства таксама перагледзіць нарматывы спажывання вады для насельніцтва і абанентаў, якія не маюць лічыльнікаў, на вядзенне асабістай гаспадаркі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў