У Менску тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК. Адбыліся затрыманні. СТРЫМ

Сачыце за намі, каб не прапусціць самае важнае.

24:00 Прыкладна апоўначы пачалі адпускаць людзей з РАУСа Маскоўскага раёну. Паводле аднаго з тых, каго адпусцілі, Паўла, у актавым зале РАУСа засталося каля 20 чалавек, сярод якіх толькі адна дзяўчына, астатнія мужчыны.

21:00 Па ўсім цэнтры гораду стаяць аўтазакі, ходзіць амап і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Людзей, якія б бралі ўдзел у мірных пікетах, няма. Пасля разгону чаргі ніхто ў мірныя пікеты так і не сабраўся.

20:45 Вызвалілі затрыманых журналістаў Антона Трафімовіча і Віялету Саўчыц. Антону пры затрыманні пабілі нос.

«Людзі ў цывільным выскачылі з мікрааўтобуса. Не прадстаўляючыся, закруцілі жорстка. І ў нейкі момант пры затрыманні па носе вельмі моцна стукнулі – і ўсё было ў крыві ў мікрааўтобусе», – распавёў Антон Трафімовіч абставіны затрымання ў каментары belsat.eu.

Каля Галоўпаштамту засталіся толькі амапаўцы і аўтазак. Фота: belsat.eu

20:40 АМАП забараняе замежнікаў фатаграфаваць сябе.

«Да нас падышла дзяўчына і сказала што за ёй ідзе АМАП, бо яна іх сфатаграфавала і спытала ў нас, што ёй рабіць. Адразу падышлі два супрацоўніка і папрасілі яе адысці ад нас на размову. Мы настойвалі на тым, каб яна засталася. АМАП казаў, што толькі грамадзяне Беларусі могуць фатаграфаваць супрацоўнікаў на службе. Пасля пару хвілін размовы ад яе адсталі», – паведамляюць карэспандэнты «Белсату».

Унутраныя войскі на плошчы Якуба Коласа. Фота: belsat.eu

20:25 Каля дому на праспекце Незалежнасці 11 затрыманы хлопец Руслан Рабкавец, які спыніўся на святлафоры. Яго затаўкалі ў сіні бус 9322 АС. На ім была байка з выявай аўтазаку.

Руслан Рыбкавец. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

20:20 На плошчы Якуба Коласа перакрылі метро.

Амапаўцы каля метро на плошчы Якуба Коласа. Фота: даслалі чытачы belsat.eu

Каля кожнага ўваходу ў метро стаяць сілавікі ў цывільным і амапаўцы.

Аўтазакі на плошчы Якуба Коласа. Фота: даслалі чытачы belsat.eu

На плошчы стаяць аўтазакі і міліцэйскія машыны.

20:00 Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра затрыманне больш як 20-і чалавек у Менску і Барысаве.

Плошча Незалежнасці пасля зачысткі. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:35 Зачысціўшы плошчу Незалежнасці, амапаўцы сышлі.

АМАП не пускае людзей на плошчу Незалежнасці. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

19:30 АМАП выціскае людзей з плошчы Незалежнасці ў пераход.

Аўтазакі на вуліцы Мяснікова. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

19:27 Жорстка затрымалі журналістаў радыё «Свабода» Антона Трафімовіча і Віялету Саўчыц. Міліцэйскі мікрааўтобус ехаў наўпрост за ім, пасля з яго выйшлі каля пяці чалавек і затрымалі журналістаў.

Затрыманне журналістаў. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

19:25 Амапаўцы падыходзяць да людзей, якія стаяць каля Галоўпаштамту.

АМАП і аўтазакі на праспекце. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Сам Галоўпаштамт зачынены.

Зачынены Галоўпаштамт. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:20 Каля гатэлю «Менск» затрымалі хлопца з роварам, які запытаў у амапаўцаў, як праехаць на вуліцу Багдановіча. За ЦВК дзясятак затрыманых.

Праспект Незалежнасці перакрыты. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Аўтамабілі, якія праязджаюць па праспекце Незалежнасці, сігналяць у падтрыманне. Праспект перакрываюць да скрыжавання з вуліцай Сурганава.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
19:15 Зачыненыя станцыі метро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Плошча Перамогі». Людзей затрымліваюць хаатычна.

19:10 У наўпроставым эфіры спрабавалі затрымаць журналістаў радыё «Свабода». Але яны паказалі свае пасведчанні і іх адпусцілі. Пачаліся затрыманні.

Унутраныя войскі ў цэнтры Менску. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Штаб Віктара Бабарыкі будзе абскарджваць нерэгістрацыю яго кандыдатам на прэзідэнцтва. Таму ініцыятыўная група заклікае ўсіх ахвотных таксама падаць скаргу ў ЦВК.

«Гэта вашае законнае права выразіць пратэст і законны спосаб гэта зрабіць. Мы ўсе абавязаныя паказаць сістэме, што мы нязгодныя. Паказваць упарта, робячы канкрэтныя дзеянні. У скарзе мы патрабуем адмяніць рашэнне ЦВК і зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, вызваліць палітычных зняволеных», – гаворыцца ў паведамленні штабу.

19:07. Ля Галоўпаштамту стаіць кардон АМАПу і не прапускае людзей. Прайсці дазваляюць толькі тым, хто жыве ў суседніх дамах. Перакрыты таксама ўваход у падземны пераход на праспекце Незалежнасці.

18:50. Ля тэатру музкамедыi чарга сканчаецца, тут стаяць аўтазакі. Праваахоўнікі праз гукаўзмацняльную апаратуру папярэдзілі, што ў сувязі са сканчэннем працы ЦВК яны просяць разысціся. Некаторыя ўдзельнікі чаргі прапаноўваюць усім рухацца да Галоўпаштамту, каб адтуль накіраваць пісьмовыя заявы ў ЦВК.

Ля тэатру музкамедыі. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
АМАП і чарга. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

18:10. Чарга расцягнулася больш чым на кіламетр. ЦВК заявіў, што ў 18:50 спыніць працу і далей скаргі трэба будзе дасылаць па пошце. Але людзі працягваюць стаяць.

18:00. Невядомая жанчына, якая праходзіла міма, пачала вельмі эмацыйна абурацца тым, што людзі стаяць у чарзе. Сказала, што будзе галасаваць за Лукашэнку і заявіла, што ў людзей на плошчы няма сумлення.

Бабуля выказвае стаўленне да чаргі ў ЦВК

«Хаціце, как на Украіне? Што эта вы дзелаеце, чаго вы сюда папрыхадзілі?»Ля чаргі ў ЦВК з'явілася бабуля, яна правакатар?Відэа: motolkohelp

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 15 lipca 2020

 

17:30. Хлопцы ў чарзе раздаюць бананы і цукерачкі. «Мы проста падумалі, што людзі, якія тут стаяць, хочуць ужо есці. Вось мы і вырашылі дапамагчы», – кажуць яны.

У чарзе да ЦВК. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

17:20. Каардынатарка штабу Бабарыкі Марыя Калеснікава таксама прыходзіла ў ЦВК і падала скаргу (людзі прапусцілі яе без чаргі), аднак заставацца на плошчы Незалежнасці не стала і адразу сышла.

Тым часам у чарзе стаяць каля тысячы чалавек. Некалькі маладзёнаў паставілі крэслы ў чарзе: яны цяпер сядзяць і працуюць у сваіх ноўтбуках, не пакідаючы плошчу.

Людзі працуюць у чарзе да ЦВК. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
У чарзе да ЦВК. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

16:45 Хлопец прынёс з сабой Канстытуцыю, па якой паступаў ва Універсітэт.

Хлопец прынёс з сабой Канстытуцыю, па якой паступаў ва Універсітэт. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

16:30 Ля ЦВК сабраліся сотні людзей. Яны стаяць у чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

 

А 16:30 «Белсат» ладзіць стрым з-пад ЦВК. Сачыце за нашымі сацсеткамі, YouTube і тэлеэфірам.

  • Учора 14 ліпеня ЦВК не зарэгістраваў як кандыдатаў на прэзідэнцтва Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Прычына – няправільная дэкларацыя аб даходах у Бабарыкі і недахоп подпісаў у Валерыя Цапкала.
  • Нерэгістрацыя кандыдатаў выклікала масавыя акцыі пратэсту ў Менску, Гомлі, Берасці, Горадні, Пружанах і іншых гарадах. Яны суправаджаліся брутальнымі затрыманнямі.
  • Паводле звестак праваабаронцаў, больш за 280 чалавек былі затрыманыя. Следчы камітэт абвясціў аб пачатку крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («арганізацыя масавых беспарадкаў»).

КТ belsat.eu

Hавiны