Судзяць менчукоў, якіх затрымалі за пашкоджанне аўтамабіля жонкі міліцыянта


Суд Менскага раёну распачаў разгляд крымінальнай справы супраць пяцярых менчукоў, якіх затрымалі яшчэ 29 верасня ў Баравой. Мужчынаў абвінавачваюць у пашкоджанні аўтамабіля, які належыць жонцы міліцыянта, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пяцярых менчукоў затрымалі 29 верасня мінулага года працаўнікі ГУБАЗіКу і СОБР. На відэа, апублікаваным прэсавай службаю МУС і дзяржаўнымі тэлеканаламі, відаць, што мужчынаў збівалі, а сілавікі выкарыстоўвалі зброю.

Менчукі пашкодзілі аўтамабіль, зарэгістраваны на жонку міліцыянта. Паводле абвінавачання, мужчыны «пракалолі апоны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кодаўб». Матэрыяльная шкода склала 5222 руб. 88 кап. Пазней міліцыянты паведамілі, што знайшлі ў затрыманых наркатычныя і забароненыя рэчывы, за што выставілі цэлы шэраг абвінавачанняў: ч. 1 ст. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў»), ч. 2 арт. 296 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні халоднай зброі») і ч. 1 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») Крымінальнага кодэксу.

Збіты падчас затрымання Антон Быкоўскі. Крыніца: скрыншот з відэа ontnews

Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў.

На лаве падсудных 31-гадовы беспрацоўны Ягор Еўстратаў, якога абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 339, ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў»), 28-гадовы развозца піцы Павел Сахарчук, якога вінавацяць паводле ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 296 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні халоднай зброі»), 32-гадовы працаўнік метро Арцём Анішчук, абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу, 32-гадовы работнік піцэрыі Арцём Нечыпор – ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу, 39-гадовы трэнер па каратэ Антон Быкоўскі – ч. 2 арт. 339, ч. 1 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў»).

Пацярпелым у справе прызналі Аляксандра Гейца – намесніка начальніка аддзелу арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў выхаваўчай калоніі, ЛПП Дэпартаменту выканання пакарання МУС. Пацярпелы папрасіў пакараць абвінавачаных на меркаванне суда.

Таксама ён заявіў на судзе маральную шкоду 3000 руб., але грошы прасіў перавесці на рахунак Радашковіцкага дому-інтэрнату.

Hавiны
Ігар Лосік галадае ўжо 28 дзён. Суд пакінуў яго пад вартай
2021.01.11 14:26

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў