У Менску судзяць грамадзянку Швейцарыі. Ёй пагражае да 5 гадоў турмы

Наталля Хершэ. Суд Савецкага раёну разглядае крымінальную справу па арт.363.2 у дачыненні жанчыны, Менск, Беларусь. 3 снежня 2020 году. Фота: Белсат

Наталлю Хершэ абвінавачваюць у супраціве праваахоўніку з ужываннем гвалту на жаночым маршы 19 верасня. Ёй пагражае да пяці гадоў зняволення.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Наталлі Хершэ 2,6 гады агульнага рэжыму, а таксама заклікала пакрыць пацярпеламу матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Паводле тлумачэнняў Наталлі Хершэ ў судзе, яна спрабавала зняць балаклаву з супрацоўніка міліцыі, які яе затрымліваў, каб паглядзець яму ў твар. Сваю віну жанчына прызнала часткова.

У судзе Савецкага раёну разглядаюць крымінальную справу Наталлі Хершэ па арт.363.2. Менск, Беларусь. 3 снежня 2020 году. Фота: Белсат

На паседжанні супрацоўнік АМАПу заявіў пра фізічныя пашкоджанні, што нанесла яму Наталля, – драпіне на скроні вока. Ён патрабаваў выплаціць маральную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Наталля прысутнічае на судзе за кратамі. На ёй бела-чырвоная вопратка.

У судзе Савецкага раёну разглядаюць крымінальную справу Наталлі Хершэ па арт.363.2. На фота — пастрадалы супрацоўнік АМАПу. Менск, Беларусь. 3 снежня 2020 году. Фота: Белсат

На здымках у кепцы з афіцыйным сцягам – нібы пацярпелы АМАПавец.

Жанчына сарвала балаклаву з амапаўца. Ёй пагражае 5 гадоў турмы

  • Беларуска Наталля Хершэ шмат гадоў жыве ў Швейцарыі, але сёлета не змагла заставацца абыякавай да падзеяў на радзіме і прыляцела ў Менск. На адным з жаночых маршаў яе затрымалі, асудзілі на 15 содняў і распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту.

ДР belsat.eu

Hавiны