У Менску суды над затрыманымі 3 ліпеня


Затрыманні ў Менску 3-га ліпеня

У Менску сёння затрымалі Мікалая Статкевіча, яго прыхільнікаў і назіральнікаў ад праваабарончых арганізацыяў. Як гэта адбывалася — у нашым кароткім відэа

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 3 lipca 2018

Затрыманых у Менску будуць судзіць за абарону Курапатаў.

Абноўлена. У Менску затрымалі абаронцу Курапатаў, рэжысёра Аляксея Туровіча. Леанід Кулакоў напісаў у «Facebook»:

«Яго выкралі недалёка ад дому шэсць невядомых бандытаў».


3 ліпеня а 13:00 у сталіцы мелася адбыцца «Акцыя вызвалення і салідарнасці», якую ініцыяваў Мікалай Статкевіч. Сам ён на акцыю не даехаў – лідара «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» затрымалі, калі ён выйшаў з дому, відавочцамі сцэны сталі журналісты «Белсату».

Як паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, палітыка сёння а 14:00 будуць судзіць у Першамайскім РУУС. На яго складзены пратакол за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КоАП).

Перад учорашняй акцыяй таксама затрымалі Вячаслава Сіўчыка. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», на лідара руху салідарнасці «Разам» склалі каля сямі пратаколаў за абарону Курапатаў. Таксама ў яго засталіся «неадседжаныя» содні за Дзень Волі. Сёння чакаецца суд над Вячаславам Сіўчыкам, а таксама над актывістам Максімам Вінярскім, якога ўчора затрымалі і які правёў ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Мяркуецца, што іх будуць судзіць менавіта за абарону Курапатаў.

Акрамя таго 4 ліпеня чакаецца суд над старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым – яго затрымалі ўчора ў Менску па дарозе ў аэрапорт. Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч мяркуе, што нагодай для затрымання Рыгора Кастусёва таксама стала Курапацкая варта.

Да таго ж пад вокнамі Аляксея Туровіча, які бярэ актыўны ўдзел у абароне Курапатаў, з 9 гадзіны раніца дзяжурыць сіні мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным. Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў