У Менску стыхійныя пікеты і затрыманні. Кампаніі і крамы абвяшчаюць скарочаны працоўны дзень

Пікеты пратэсту ў дзень інаўгурацыі. Фота ад чытачоў «Белсату»

У асобных раёнах Менску людзі пачалі выходзіць на стыхійныя акцыі пратэсту, паведамляюць відавочцы.

Рэакцыяй на неанансаваную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі сталі ланцугі пратэстаў у сталіцы і адзіночныя пікеты. Неўзабаве пачаліся затрыманні.

Ля Палацу Незалежнасці затрымалі жанчыну і хлопца, яны трымалі ў руках плакаты «Саша забери трудовую» і «Ну и кто тут крыса?».

IT-кампанія Rozum Robotics абвесціла выходны ў сувязі са «святочнымі падзеямі».

Таксама крама «Пяты элемент» распаўсюдзіла абвестку, што працуе толькі да 13-ай.

belsat.eu

Hавiны