У Менску сталы мужчына зваліўся ў склеп і правёў там 5 дзён


Надзвычайнае здарэнне адбылося на завулку Кабушкіна, паведамляе МНС.

Дачка мужчыны занепакоілася, што той не выходзіць на сувязь, прыехала да яго і знайшла бацьку ў склепе.

Сутарэнне глыбінёю 2,5 метра месціцца пад гаўбцом кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага будынку.

Ратавальнікі з дапамогай альпінісцкага рыштунку выцягнулі мужчыну са склепу. Пенсіянера з абязводжаннем і інфікаваннем канцавінаў шпіталізавалі. Мужчына застаецца ў цяжкім стане.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў