У Менску спецпрадстаўнік АБСЕ заклікаў скасаваць вонкавае кіраванне прадпрыемствамі на Данбасе


Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Марцін Сайдзік заявіў, што вонкавае кіраванне на прадпрыемствах з украінскай юрысдыкцыяй у Данбасе наносіць значныя эканамічныя страты Украіне і насельніцтву Данбаса.

Вонкавае кіраванне (або нацыяналізацыя) было ўведзена кіраўніцтвам груповак ДНР і ЛНР на падкантрольных баевікам тэрыторыяў. Украінскія прадпрыемствы де-факта застаюцца пад украінская юрысдыкцыяй, але на практыцы яна захоплены групоўкамі ЛДНР.

Паводле Марціна Сайдзіка, «увядзенне так званага вонкавага кіравання прадпрыемствамі пад украінскай юрысдыкцыяй у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, забарона на гандаль праз лінію судакранання нанеслі значную эканамічную шкоду ўсёй Украіне, у тым ліку насельніцтву Данбаса».

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў