Журналіст Андрэй Аляксандраў у Кастрычніцкім РУУС Менску


З 12 студзеня прапала сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым.

Пра гэта паведамляе рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына ў сваім Фэйсбуку. Паводле яе інфармацыі, у апошні раз журналіст выходзіў на сувязь каля 14 гадзін 12 студзеня.

Тэлефон Аляксандрава адключаны.

13:15. Журналіст Андрэй Аляксандраў, які перастаў выходзіць на сувязь, знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Абставіны затрымання невядомыя. Дзяўчына Аляксандрава, з якой таксама не было сувязі з учорашняга дня, знайшлася ў сталічным ЦІП на Акрэсціна, паведамляе Belapan.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў