У Менску шукаюць праглядальніка расейскіх серыялаў. Заробак да $ 500


Працу мары прапаноўвае відэасэрвіс voka.tv. У вашыя абавязкі будзе ўваходзіць прагляд расейскіх серыялаў у офісе ў цэнтры Менску.

Патрабаванні да кандыдата апісаныя ў абвестцы на jobs.tut.by. Працадаўцы не патрабуюць досведу, аднак трэба любіць расейскае кіно, мець не менш за 20 прагледжаных з пачатку года серыялаў і вышэйшую адукацыю.

Вітаюцца ўседлівасць, эмпатыя, здольнасць выразна фармуляваць і адстойваць свой пункт гледжання.

Занятасць – поўны працоўны дзень. Дадатковы бонус – гарбата і кава ў неабмежаваных колькасцях і зручны пуфік.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў