У Менску шукаюць пераможцу латарэі, які атрымае амаль 280 тысячаў долараў


Джэкпот у памеры 591 954 рублёў (каля 277,8 тысячаў долараў у пераліку) атрымае гулец латарэі «Спортлато 5 з 36». Пераможная стаўка была зроблена ў менскім мікрараёне Серабранка.

Пераможца ўвечары 15 сакавіка абраў камбінацыю з лікаў 1, 14, 24, 29, 33. Менавіта яна выпала падчас розыгрышу 17 сакавіка, піша tut.by.

Цяпер арганізатары шукаюць пераможцу.

Арганізатары просяць асобу, якая выйграла, звязацца з імі і прад’явіць пераможны чэк-прагноз.

«Рэкордная сума будзе аператыўна выплачана пераможцу ў поўным абʼёме», – удакладняюць ў кампаніі.

У Беларусі сродкі, атрыманыя ад электронных інтэрактыўных гульняў не абкладаюцца падаткамі.

Hавiны
Жыхарка Горадні згубіла $ 40 тысяч, «выйграўшы» ў латарэю паўмільёна фунтаў стэрлінгаў
2014.12.24 09:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў