У Менску шукаюць мужчыну, які збіў кантралёра ў тралейбусе


Невядомы нецэнзурна лаяўся, выпіхваў супрацоўнікаў «Менсктрансу» з салону, аднаму з кантралёраў пашкодзіў акуляры і службовую форму.

Канфлікт паміж пасажырам і кантралёрамі здарыўся 1 траўня ў салоне тралейбуса № 3. Мужчына пачаў праяўляць агрэсію, калі ў яго хацелі праверыць плату за праезд. Ён уцёк, але ягоная выява засталася на запісе відэарэгістратара. Цяпер парушальніка шукае міліцыя.

На выгляд мужчыну 35-40 гадоў, рост 180-185 сантыметраў, кароткія цёмныя валасы і цёмная барада.

Міліцыя просіць усіх, хто пазнаў мужчыну, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (044) 536-89-68, 8 (017) 297-43-22, 8 (017) 340-02-02 (дзяжурная частка) або на нумар 102.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў