У Менску шукаюць дзяўчыну, якая залезла на дарагое аўта на Зыбіцкай (ВІДЭА)


Дзяўчына пашкодзіла BMW 640i.

Здарэнне мела месца яшчэ ў траўні, але інфармацыя пра вышук з’явілася толькі цяпер, калі ўладальнік аўта звярнуўся ў міліцыю.

Паводле папярэдняй інфармацыі з камер назірання, дзяўчына танчыла побач з аўтамабілем пацярпелага, а праз некалькі хвілінаў залезла на багажнік BMW. З запісаў вынікае, што яна залазіла на аўта некалькі разоў і некалькі разоў яе сцягвалі маладыя людзі, якія пасля яе забралі.

На выгляд дзяўчыне 20-25 гадоў, цёмна-русыя валасы. Цяпер яе шукаюць праваахоўнікі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў