У Менску сарвалі паказ фільму пра барацьбу з фашызмам


Кадр з фільму «Апошнія дні Софіі Шоль»

Міліцыянты 28 снежня ў Менску не дазволілі ініцыятыве dissidentby правесці прагляд антыфашысцкага фільму.

Нямецкую стужку «Апошнія дні Софіі Шоль», што распавядае гісторыю падпольнай групы «Белая ружа» ў Мюнхене ў 1943 годзе, збіраліся паказаць у прасторы ZBS на вуліцы Кастрычніцкай. Пасля планавалася падпісаць паштоўкі палітвязням.

Opublikowany przez Никита Селивоник Sobota, 28 grudnia 2019

Але перад пачаткам прагляду ў прастору ўвайшлі міліцыянты, якія папрасілі паказаць дакументы на арэнду памяшкання.

«Мэтай дадзенай спецаперацыі сілавікоў быў зрыў кінапрагляду, бо падзеі фільма відавочна перасякаюцца з рэаліямі сучаснай Беларусі», – заяўляюць у dissidentby.

Міліцыянты спачатку збіраліся скласці на ўсіх прысутных пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП, але затым адпусцілі ўсіх, паведамляе «Прававая ініцыятыва».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў