У Менску развіталіся з першым прэм'ерам Беларусі Вячаславам Кебічам


У Менску развітваюцца з першым прэм’ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам. 11 снежня 2020 году.
Фота: ЛП / Белсат

Вячаслава Кебіча, чалавека, які падпісаў Белавежскае пагадненне і першага прэм’ер-міністра Беларусі, пахавалі сёння, 11 снежня на Усходніх могілках.

Сёння, 11 снежня, у менскім Доме афіцэраў адбылася цырымонія развітання з першым прэмʼер-міністрам Беларусі Вячаславам Кебічам. На пахаванні прысутнічалі блізкія і сваякі палітыка, а каля зачыненай труны стаяла варта.

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

Дарэчы, Аляксандра Лукашэнкі на развітанні з Кебічам не было, але ён перадаў вялікі вянок. Замест яго на цырымоніі прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка.

На пахаванні стала блага сыну Вячаслава Кебіча – яму нават спатрэбілася дапамога медыкаў.

Вячаслаў Кебіч памер раніцаю 9 снежня ва ўзросце 84 гадоў ад COVID-19. У 1990-1994 годзе ён быў старшынёю Савету Міністра БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Разам са Станіславам Шушкевічам падпісаў пагадненне ў Белавежскай пушчы.

Падчас развітання з Вячаславам Францавічам яго сыну стала дрэнна. Мужчыну забрала хуткая.
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

Паводле ацэнак некаторых палітолагаў, ён засяродзіў уладу ў краіне ў сваіх руках і быў сапраўдным кіраўніком Беларусі.

Фота: ЛП / Белсат

У 1994 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў Кебіч у другім туры прайграў Аляксандру Лукашэнку. Пасля яшчэ цягам 10 гадоў працаваў дэпутатам у Народным сходзе.

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

Фота: ЛП / Белсат

КТ / ЛП / belsat.eu

Стужка навінаў