У Менску развіталіся з Надзеяй Дземідовіч


Надзея Дземідовіч.
Фота: svaboda.org

5 сакавіка ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33а прайшло развітанне і паніхіда з Надзеяй Дземідовіч. Былая палітзняволеная, удзельніца руху за незалежнасць Беларусі памерла на 94 годзе жыцця.

Надзея Дземідовіч нарадзілася 24 лютага 1927 году ў вёсцы Мажэйкаве на Слонімшчыне.

У верасні 1949 году ў Казахстане, куды Надзею пераправілі бацькі, каб схаваць ад пераследу сталінскіх карнікаў, яе арыштавалі. Некалькі месяцаў Надзею катавалі. Пазней асудзілі да 25 гадоў лагераў за антысавецкую дзейнасць. Спачатку жанчына знаходзілася ў лагеры ў Чэлябінску, пазней у Кенгірскім лагеры.

Пасля смерці Сталіна Надзею Дземідовіч вызвалілі. На волю яна выйшла ў 1956 годзе. Але жанчыну так і не рэабілітавалі.

Да апошняга дня свайго жыцця Надзея Дземідовіч прымала ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Яна наведвала Курапаты, брала ўдзел у шэсцях на Дзяды і Днях Волі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў