У Менску развіталіся эканамістам і аналітыкам Леанідам Заікам


Цырымонія адбылася ў рытуальнай зале па вуліцы Сямашкі, а пахавалі спадара Леаніда побач з бацькамі на могілках у Калодзішчах, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

У Менску развіталіся эканамістам і аналітыкам Леанідам Заікам. 20 снежня 2020 году.
Фота: АВ / Белсат

Леанід Заіка памёр ноччу 27 снежня ва ўзросце 72-х гадоў, ён пакутаваў ад арытміі. Раней у яго дыягнаставалі каронавірус.

Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

З 1992 года Леанід Заіка кіраваў праектамі праектамі Сусветнага банка па макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. У якасці незалежнага эксперта з 1996 па 1999 год быў членам Савета па эканамічным развіцці Савета міністраў Беларусі, а з 2000 да 2002 года – членам Экспертнага Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія». Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх кніг і публікацый у Беларусі і за мяжой.

Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

МГ, АВ belsat.eu

Стужка навінаў