У Менску распачала працу выстава, прысвечаная Люблінскай уніі. Фотарэпартаж

Фотарэпартаж

Копія акту Люблінскай уніі. Ірына Арахоўская / «Белсат»

Сёння, 23 кастрычніка, прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі», у Нацыянальным гістарычным музеі. Арганізатарам выступіў Польскі Інстытут у Менску.

Выстава прысвечаная 450-годдзю падпісання ў 1569 годзе Люблінскай уніі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

Акрамя іншага ў гістарычным музеі можна пабачыць карціну Яна Мацейкі «Люблінская унія», 1869-га года, а таксама копію Люблінскай уніі. Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.

Роберт Костра, дырэктар Музея гісторыі Польшчы, Ірына Арахоўская / «Белсат»
Праца мастака Яна Матэйкі

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька
Ірына Арахоўская / «Белсат»
Копія акту Люблінскай уніі. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Копія акту Люблінскай уніі. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Копія акту Люблінскай уніі. Ірына Арахоўская / «Белсат»

Фота Ірыны Арахоўскай, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары