У Менску пройдзе выстава «Праўда пра Курапаты»


У сталічным Палацы мастацтва адкрыецца першая ў Беларусі дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні».

Яе адкрыццё запланаванае на 13 лістапада.

Пра гэта паведаміў у Facebook бард і абаронца Курапатаў Зміцер Захарэвіч.

«Экспазіцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага некропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму і іх катаў. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, большасць з якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сведкаў і творы беларускіх бардаў», – напісаў Зміцер Захарэвіч.

У праграме выставы сярод іншага запланаваны паказ стужкі Міхася Жданоўскага «Дарога на Курапаты» і стужкі Вольгі Мікалайчык «Я – голас Курапатаў».

Наведаць выставу можна будзе па 16 лістапада (уключана).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў