У Менску праходзіць рэпетыцыя песень, якія выканаюць на Дзень Волі. Стрым

ВІДЭА

«Спеўны сход», прысвечаны песням і гімнам БНР, праходзіць у культурным цэнтры «Корпус». Вядзе сустрэчу Сяржук Доўгушаў з гурту «Vuraj».

На старонцы імпрэзы ў «Фэйсбуку» паабяцалі, што на вечарыне праспяваюць «Пагоню» на словы Максіма Багдановіча, гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» («Ваяцкі марш»), гімн сялянска-работніцкае грамады «Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі» і іншыя творы 1917–1919 гадоў.

Спецыяльныя госці спаткання –музычная капэла «Санорус», а таксама кампазітар Максім Іўкін.

Сродкі на імпрэзу вылучылі з грошай, якія сабралі ў межах краўдфандынгу на святкаванне 100-годдзя БНР.

Арганізатары ўжо назвалі сустрэчу «рэпетыцыяй галоўнага спеўнага сходу 25 сакавіка, дзе тысячы людзей разам будуць спяваць нашыя галоўныя нацыянальныя творы».

ДД

Глядзі таксама
Каментары