У Менску пройдзе «Паспяховы фэст», прысвечаны беларускім культурніцкім праектам


26 траўня ў кафэ «Грай» адбудзецца фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY Пляцоўка фэсту – кафэ «Грай» і суседні дворык, з 16:00 да 22:00.

Падтрымаць імпрэзу можа кожны праз краудфандынгавую платформу molamola.by

Уваход для наведнікаў вольны, неабходна прайсці рэгістрацыю.

У праграме «Паспяховага фэсту»: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

  • Сяргей Будкін – заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live
  • Франак Вячорка – віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода
  • Віталь Гуркоў – спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Акрамя таго, на фэсце выступяць паэты Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў