У Менску пройдзе парад пажарнікаў


Трэці за сёлета, пасля маршу міліцыі 4 сакавіка і параду войска, пральных машынаў, каўбасаў і ўнітазаў 3 ліпеня.

25 ліпеня беларускія ратаўнікі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень пажарнае службы.

22 ліпеня ўрачыстасці з гэтае нагоды пройдуць у Гомлі (пляцоўка каля Лядовага палацу, пачатак а 10:00), Магілёве (Парк атракцыёнаў, 12:00–16:00) і Менску (пачатак аб 11:00).

У суботу парадам на праспекце Незалежнасці пройдуць ратаўнікі і праедуць пажарныя машыны. У Парку Горкага МНС абяцае пазнаёміць з таямніцамі падрыхтоўкі ратавальнікаў, даць магчымасць вывучыць ратавальную тэхніку і запрасіць у дымакамеру, а таксама ўзяць удзел у конкурсах.

25 ліпеня публічныя святкаванні пройдуць у Берасці, Віцебску і Горадні.

ДД

Стужка навінаў