У Менску пройдзе паказ фільму «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава


Паказ адбудзецца ў суботу 2 сакавіка а 14.00 гадзіне ў К/З Менск (Менск, Кастрычніцкая, 5), паведамляе budzma.by.

Сюжэт фільму:

БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску ў госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў», Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арыштах і забойствах перад вайною. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з медалямі.

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў.І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.

Слоган фільму:

«Забыць нельга адпомсціць». «ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам»

Рэжысёр фільму Аляксандар Меліхавец, узроставая катэгорыя: 12+, кошт фільму – 10 рублёў.

Галоўныя ролі ў фільме згулялі Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і іншыя.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў